Ён адбудзецца ў Камянецкім раёне на сажалцы Старышава.
Удзельнікаў чакаюць конкурсы шаржаў “Рыбалоўны ваяж”, страў “Рыбацкі мікс”, бівуакаў “Клёвае месца”... Больш за сто рыбакоў - маладзёжныя каманды і самыя актыўныя члены Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў - аб'яднае гэты незвычайны злёт-рыбалка.
У першы дзень адбудзецца ўрачыстае адкрыццё мерапрыемства, а таксама экалагічныя акцыі “Чысты бераг” і “Чысты лес”. Увечары - рыбацкая вячэра ля вогнішча, а таксама конкурс баек і анекдотаў.
З самага ранку другога дня рыбакі возьмуцца за вуды, бо асноўнае спаборніцтва злёту - лоўля рыбы.
Арганізатарамі злёту, галоўнай задачай якога з'яўляецца далучэнне моладзі да формаў актыўнага адпачынку, выступілі Брэсцкі абласны камітэт БРСМ, галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама, Брэсцкая абласная арганізацыйная структура Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў.
Сяргей РАСОЛЬКА
ФОТА: wildlife.by