Галоўны ў жыцці дакумент атрымалі 42 юныя прадстаўнікі навучальных устаноў Лунінецкага раёна.
Урачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў, прымеркаваная да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прайшла ў Цэнтры дзіцячай творчасці г. Лунінца у рамках патрыятычнай акцыі БРСМ «Мы – грамадзяне Беларусі!».
Галоўны ў жыцці дакумент з рук старшыні райсавета Віктара Рафаловіча атрымалі 42 юныя прадстаўнікі навучальных устаноў раёна, якія ўмела спалучаюць паспяховую вучобу з грамадскай дзейнасцю, творчымі і спартыўнымі набыткамі.
Словы віншаванняў таксама адрасавалі першы сакратар райкама БРСМ Ігар Гаргун, старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Людміла Казадаева, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ніна Дударга.