Пашпарт з рук кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Наталлі Качанавай атрымаў лунінчанін Максім Вярэніч.
У панядзелак дала старт Усебеларуская акцыя БРСМ «Мы – грамадзяне Беларусі».
Шматгадовая і добрая традыцыя: лепшыя прадстаўнікі моладзі з усіх куткоў краіны напярэдадні Дня Канстытуцыі ва ўрачыстай абстаноўцы ў сценах музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці атрымліваюць свае першыя пашпарты. У ліку 27 юных беларусаў – лунінчанін Максім Вярэніч.
– Для мяне гэта вялікі гонар – прадстаўляць моладзь краіны і атрымаць свой галоўны дакумент з рук кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Наталлі Качанавай, – падзяліўся ўражаннямі ад мерапремства Максім. – Цяпер я – паўнапраўны грамадзянін сваёй краіны».