2 сакавіка у Рэспубліканскім доме моладзі адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця партрэтнай галерэі лідараў маладзёжнага руху Беларусі, пачынаючы з яго зараджэння.
Партрэтная галерэя — праект Музея гісторыі камсамольскага і маладзёжнага руху Рэспублікі Беларусь, прысвечаны 100-годдзю маладзёжнага руху. Ён аб’яднаў актывістаў БРСМ у пошукава-даследчай працы па яго вывучэнню. Вынікам рэалізацыі першай часткі праекта стала стварэнне новай тэматычнай экспазіцыі.
У Рэспубліканскім доме моладзі будуць прадстаўлены 24 графічных чорна белых партрэта з выявамі першых сакратароў ЦК ЛКСМ Беларусі, выкананых студэнтамі мастацкага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміяй мастацтваў.
Карціны фармату А2 размешчаны ў храналагічным парадку. У экспазіцыю ўвайшлі партрэты Майсея Ахманава, Льва Соскіна, Міхаіла Зімяніна, Кірыла Мазурава, Пятра Машэрава, Аляксандра Аксёнава, Генадзя Жабіцкага, Аляксея Крыўдэнкі і іншых маладзёжных лідараў, якія адыгралі значную ролю ў гісторыі, станаўленні і развіцці маладзёжнага руху краіны.
Даследчая работа працягваецца. У будучым экспазіцыя будзе пашырана. Плануецца, што абноўлены Музей гісторыі камсамольскага і маладзёжнага руху Рэспублікі Беларусь пачне сваю работу ў кастрычніку гэтага года.
Пасля ўрачыстай цырымоніі адбудзецца першае пасяджэнне Рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенню мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю камсамола.