Валанцёры з пярвічнай агранізацыі БРСМ сярэдняй школы № 2 горада Драгічына правялі дабрачынную акцыю па расчыстцы Брацкай магілы ад снегу.
Брацкая магіла г. Драгічын, дзе пахаваны 248 воінаў і партызан, якія загінулі ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1982 годзе на магіле ўстаноўлены помнік – тры асіметрычныя стэлы, у цэнтры - скульптура воіна. Знаходзіцца ў цэнтральным гарадскім скверы.